Жанчына спрабавала вылецець з Беларусі з чужым пашпартам

У панядзелак ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрымалі жанчыну, якая спрабавала пакінуць Беларусь па падробленым дакуменце.
Каля 4 гадзін раніцы пры афармленні пасажыраў на авіярэйс, які кіраваўся ў Аўстрыю, пагранічны нарад устанавіў неадпаведнасць знешнасці прад'яўніцы дакумента выяве ў нідэрландскім пашпарце. У выніку спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што дакумент належыць іншаму чалавеку.

Высветлілася, што «ўладальніца» еўрапейскага пашпарта, з яе слоў, на самай справе грамадзянка Конга. У Мінск яна прыехала на цягніку з Масквы. Там жа — у Расіі — яна і набыла чужы дакумент. Жанчына прызналася, што парушыла закон наўмысна ў разліку застацца ў Еўрасаюзе на сталае жыхарства.

У дачыненні да парушальніцы распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне мяжы). Да высвятлення асобы затрыманая будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Прэс-служба Дзяржпагранкамітэту Беларусі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-08-28 22:24:21
Няўжо чорнаскурыя на фота нечым адрозьніваюцца? На гэта і быў разьлік?
  • Віктар
  • 2018-08-29 14:08:40
Вось, спадарства, што маем ад акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі: адзіны канал незаконнай міграцыі ў Беларусь - праз усходнюю мяжу! А эканамічных дывідэнтаў ад адсутнасьці мяжы - нуль.
Пытаньне: навошта нам такое?!..
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: