Жанчыну аштрафавалі на 2610 рублёў за шпацыр на Дзень Волі ў бела-чырвонай вопратцы (відэа)

Затрыманне 42-гадовай Ірыны Бянькоўскай 25 сакавіка трапіла на відэа відавочцаў. Пасля затрымання яе даставілі ў Кастрычніцкі РУУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне, а пазней адпусцілі дадому, паведамляе «Вясна».

12 красавіка Ірына прыйшла ў суд па позве, дзе яе справу разглядзела суддзя Вольга Няборская. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які пераконваў, што «Бянькоўская ўзяла ўдзел у мітынгу, знаходзячыся ў групе людзей, і выказвала сваё стаўленне да дзейнай улады».

У выніку, выслухаўшы Бянькоўскую, суддзя Няборская прызнала жанчыну вінаватай і асудзіла Ірыну на 2610 рублёў (90 базавых).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: