Жаночы марш адбыўся ў Мінску 26 верасня (фота, відэа)

Сочым за падзеямі.
26 верасня ў Мінску — Жаночы марш. Акцыя мусіла пачынацца ў 14:00 на плошчы Перамогі.

Ужо раніцай у Мінск сцягвалася вайсковая тэхніка, на плошчы Перамогі перакрылі праход да манумента, а станцыю метро закрылі без папярэджання.

У тэлеграм-каналах распаўсюдзілася паведамленне аб змене кропкі збору на Камароўскі рынак.

17:00 Марш скончаны. Гэтым разам акцыя адбывалася з масавымі брутальнымі затрыманнямі. Затрымана некалькі дзясяткаў чалавек.

16:45 Затрыманая карэспандэнтка @euroradio Марыя Вайтовіч. Яна таксама працавала на жаночай акцыі 26 верасня, была ў камізэльцы "Прэса" і з пасведчаннем аб акрэдытацыі. Таксама затрыманая журналістка tut.by Аляксандра Эльбаум. Затрыманая журналістка "Нашай Нівы" Кацярына Карпіцкая.

Пасля зачысткі марша на праспекце Незалежнасці і ў дварах прылеглых дамоў сілавікі кажуць невялікай групе жанчын ісці па хатах.

Жанчына села на траву і прасіла адпусціць дачку, якую затрымалі. Неўзабаве затрымалі і гэтую жанчыну.


Так шукалі ў дварах удзельніц марша


15:15 Няглядзечы на затрыманьні на праспэкт Незалежнасьці ў Менску, у раёне плошчы Якуба Коласа, выйшла некалькі соцень жанчын, да іх далучылася вялікая група, якая стаяла ля Інстытуту фізкультуры. Жанчыны сфармавалі калёну, узьнялі нацыянальныя сьцягі на плечы і бела-чырвоныя парасоны і пайшлі па ходніках праспэкта Незалежнасьці ў Менску. Тут сабралася некалькі соцень жанчын, далучаюцца новыя людзі. Машыны сыгналяць на знак падтрымкі


15:10 На пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру "Імпульс" некалькі дзясяткаў жанчын яшчэ застаецца, яны крычаць "Жыве Беларусь!" і "Мы тут улада!" Журналістку «Эўрарадыё» Юлію Матузаву вызвалілі пасьля 10 хвілінаў знаходжаньня ў міліцэйскай машыне. Міліцыянт у форме і ў масцы «дазволіў» ёй працаваць далей,


15:00 Ніну Багінскую адпусцілі на вуліцы Казлова.
На Камароўцы затрымалі таксама журналістку Марыю Грыц, піша БАЖ.


14:50 Мікрааўтобусы паехалі да рэстарацыі «Лідо», сілавікі кантралююць тэрыторыю, каб ніхто больш не сабраўся. Пляцоўка перад Камароўскім рынкам апусьцела, перадае карэспандэнт Свабоды.

На жаночым маршы пасля праверкі акрэдытацыі была затрыманая карэспандэнтка @euroradio Юлія Матузава. Журналістка акрэдытаваная для працы ў Беларусі, мела пры сабе пасведчанне і была ў камізэльцы "Прэса"

14:40 Аўтобусы з затрыманымі зьехалі ад Камаросўкага рынку. На вуліцы Харужай засталіся некалькі дзясяткаў жанчын, у тым ліку Ніна Багінская са сьцягам і некалькі дзясяткаў іншых, яны гутараць з журналістамі. Ніну Багінскую затрымалі.



14:30 Затрымана як найменш 10 чалавек. З'явілася Ніна Багінская.



14:15 На Камароўцы пачаліся затрыманьні. Дзяўчат зводзяць сілавікі ў балаклавах. Журналістаў не падпускаюць блізка да месца падзей. Схапілі каля 10 жанчын з кветкамі, перадае карэспандэнт Свабоды. Іншыя жанчыны разышліся, схаваліся ў тым ліку на Камароўскім рынку. Людзі ў масках пабеглі за імі, але там іх не злавілі. Вяртаюцца ў свае аўтобусы


14:00 Міліцыянты падыйшлі да журналістаў, якія працуюць на маршы жанчын, каб яны трымаліся на адлегласьці ад сілавікоў.


13:50 Каля плошчы Перамогі стаяць два аўтобусы з АМАПам, а пад плошчай граюць «Муры». Метро і наземны грамадзкі транспарт не спыняюцца на плошчы Перамогі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: