Запрашаем на марафон салідарнасці з Домам міласэрнасці ў Шчучынскім раёне

У пятніцу, 14 сакавіка, а 18-й гадзіне на Чарнышэўскага? 3 адбудзецца марафон салідарнасці з Домам міласэрнасці ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна. 



Просім прыносіць вопратку, абутак, пасцельную бялізну і гэтак далей.

Прытулак для бяздомных беларусаў, які арганізаваў каталіцкі місіянер Аляксей Шчадроў (брат Луіджы) у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці, зноў пад пагрозай закрыцця. Мясцовая ўлада патрабуе ад дабрачынцы зачыніць установу. Але куды пры гэтым падзецца бяздомным і інвалідам, сабраным у вёсцы Аляксандраўка, не паведамляецца.

Брат Луіджы збірае па ўсім наваколлі бяздомных, каб яны маглі мець хаця б дах над галавой, адзенне і ежу.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!