Запрашаем да ўдзелу ў Конкурсе маладых журналістаў імя Аляксея Караля

Працягваецца прыём матэрыялаў на ІІІ Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля.
Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Віка Чаплева, Алесь Кіркевіч, Дзіяна Пінчук, Мікалай Дзядок, Дзіяна Серадзюк, Алена Ляшкевіч — усе гэтыя ўлюбёныя чытачамі аўтары «Новага Часу» калісьці былі лаўрэатамі конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля. А з кімсьці мы і пазнаёміліся дзякуючы конкурсу.

Мы заўсёды рады новым імёнам і таму сёлета абвясцілі ІІІ Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Каб прыняць у ім удзел не абавязкова мець журналісцкую адукацыю ці досвед журналісцкай працы. Патрэбныя толькі жаданне пісаць, валоданне словам і цікавая тэма. Ваш узрост не павінен быць больш за 30 гадоў. Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу тут.

Матэрыялы прымаюцца да 20 мая 2019 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены 29 мая 2019 года — у Дзень нараджэння Аляксея Караля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: