Запусціць завод, каб ацаніць шкоднасць

Запусціць акумулятарны завод, каб ацаніць шкоднасць вытворчасці прапануюць у Брэсце. Такія заявы робяць эксперты, якія прадстаўляюць бок «АйПауэр» на круглых сталах.



Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін адзначыў, што за наступствы такіх дзеянняў павінны несці адказнасць самі чыноўнікі:

— Я б гэта выпрабаваў на Лісе, на Рагачуку і на ўсім райвыканкаме. Я б іх пасяліў на гэтым заводзе, і хай бы яны гэтыя акумулятары рабілі са сваімі дзецьмі, са сваімі роднымі. Мы б тады паглядзелі, як бы яны затанчылі.

Каманда расійскіх экспертаў спасылалася на метадалогію якаснай адзнакі рызыкі і тлумачыла сваю прапанову замежным досведам. Яны спасылаліся на тое, што зрабіць выснову пра шкоднасць вытворчасці можна толькі пасля запуску завода.

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: