Запусцілася платформа па лічбавай гісторыі — Digital History Network

Digital History Network — міжнародная платформа, дзе сабраны арганізацыі, праекты і ініцыятывы, якія працуюць у кірунку лічбавай гісторыі.
На сайце ўжо можна паслухаць цыкл дакументальных аўдыёспектакляў аб Брэсце, даведацца пра месцы габрэйскай спадчыны Беларусі, пачытаць асабістыя дзённікі тых, хто жыў у час вайны, і азнаёміцца ​​з многімі іншымі лічбавымі гістарычнымі праектамі з Беларусі, Украіны, Расіі і Германіі.

Платформа будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і тэхналогіямі, асабліва спецыялістам, якія працуюць з культурай памяці пра Другую сусветную вайну ў Еўропе.

Ініцыятывы і арганізацыі могуць размясціць на сайце інфармацыю пра свой праект, дзе выкарыстоўваюцца сучасныя IT-рашэнні ў гісторыка-адукацыйнай і даследчай працы для папулярызацыі культуры памяці. Таксама можна дадаваць анонсы мерапрыемстваў і падпісацца на навінавую рассылку, каб заставацца ў курсе адукацыйных магчымасцяў і падзей па лічбавай гісторыі.

Сайт створаны ў рамках праекта «Адукацыйная праца па гісторыі 4.0», рэалізаванага IBB Minsk сумесна з IBB Dortmund і іншымі партнёрскімі арганізацыямі пры фінансавай падтрымцы МЗС Нямеччыны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: