Запуск БелАЭС адкладзены на 2021 год, загрузку паліва перанеслі на жнівень

Запуск беларускай АЭС адкладзены на 2021 год, а загрузка паліва перенесена на жнівень. Пра гэта піша Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.
БелАЭС / Delfi

БелАЭС / Delfi

«Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, — сказаў Уладзімір Сямашка. — І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».

Што стала прычынай адкладання запуску БелАЭС, Сямашка не кажа Раней чакалася, што першы энергаблок будзе запушчаны ў студзені 2020 года. Затым яго нібыта перанеслі на ліпень, а ў траўні на атамную станцыю даставілі ядзернае паліва. Яшчэ на пачатку чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распавядаў, што беларускую АЭС запусцяць "цягам некалькіх дзён".

«І не трэба пакутаваць, што яе [электраэнергію] не будзе куды падзець. Народу аддамо! Будуць бліны выпякаць на электрапліце, будуць на аўтамабілях электрычных ездзіць», — заявіў пры гэтым Лукашэнка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: