«Заражаныя 87% людзей»

«Цудадзейны» прэпарат ад «паразітаў», якія водзяцца амаль усюды і вінаватыя амаль ва ўсіх смерцях, рэкламуе псеўдасайт Міністэрства аховы здароўя.

«Гэта незаконна», — кажуць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. «Цуда-прэпарат» у Беларусі не зарэгістраваны. Што менавіта вам прададуць — невядома.

Псеўданавіну пра псеўдалекі рэкламуюць псеўдабеларускія лекары. Афармленне сайта мінімалістычна. Ёсць герб нашай краіны. Хаця краіна чамусці называецца «Беларусь». Ёсць раздзелы «Міністэрства», «Прэс-цэнтр», «дзяржпаслугі» і іншыя. Толькі вядуць усе гэтыя кнопкі на адну і тую ж старонку, дзе прадаецца «сродак ад паразітаў Intoxic».

Скрын з фэйкавага сайта Міністэрства аховы здароўя

Скрын з фэйкавага сайта Міністэрства аховы здароўя


Паразіты паўсюль

«Па выніках праверкі горада заражана 87% людзей!» — крычыць артыкул, размешчаны на сайце «Міністэрства аховы здароўя Беларусі». Якога менавіта горада і якой менавіта праверкі, не ўдакладняецца. Ды і каму цікавыя такія дробязі, калі «паразіты жывуць ўнутры практычна кожнага чалавека».

Маштабы распаўсюджвання паразітаў уражваюць: імі заражаная практычна ўся харчовая прадукцыя. А самі паразіты, калі верыць тэксту, прыводзяць да раку, гепатыту і язвы страўніка. Пры гэтым жыць яны могуць у мозгу, сэрцы, печані, нырках і іншых органах чалавека.

— Каля 92% чалавечых смерцяў выкліканыя заражэннем паразітамі. І гэта не толькі смерці ад хвароб. Пераважная большасць так званых «натуральных смерцяў» — гэта наступствы дзейнасці паразітаў ўнутры вашага цела, — запэўнівае чытача «Кіраўнік інстытута паразіталогіі Беларусі Вікторыя Дворнічанка».

Эмацыйны напал падтрымліваюць фота чарвякоў ўсіх колераў і памераў, якіх нібыта знайшлі як у прадуктах, так і ў чалавечых органах, напрыклад — у яблыках вачэй.

Чытачу раяць арыентавацца на сімптомы, па якіх можна дыягнаставаць у сябе паразітаў. Калі вы лёгка стамляецеся, а пад вачыма не сыходзяць цёмныя кругі, то ўсё — у вас «паразіты».

«Негатыўныя эмоцыі дзейнічаюць мацней»

У выпадку, калі хто-то выкарыстоўвае чужое імя, яму не трэба заваёўваць давер. Таму прадаўцы паразітуюць на вядомых імёнах, у дадзеным выпадку на імені Міністэрства аховы здароўя, — кажа Рыта Мядзведзь, маркетолаг, дырэктар бізнэс-школы «КАПІТАЛ» і партнёр кансалтынгавага агенцтва «марксістаў».

Другі прыём, які тут выкарыстоўваецца, — імкненне спалохаць пакупніка. У рэкламе часта ўжываюць ўздзеянне праз эмоцыі, як пазітыўныя, так і негатыўныя.

— Каб чалавек пачаў нешта рабіць, прасцей за ўсё яго запалохаць. Негатыўныя эмоцыі дзейнічаюць на чалавека мацней за ўсё. Таму прадавец так старанна згушчае фарбы, — тлумачыць суразмоўца.

«Пераможам паразітаў — выратуем люд Беларусі»

Добра «апрацаваўшы» чытача шокам, аўтары тэксту тут жа прапануюць выратаванне ад чарвякоў — сродак Intoxic. Купіць яго можна толькі на гэтым сайце, бо «аптэчныя сеткі хочуць прадаваць яго ў некалькі разоў даражэй».

Па супадзенні, менавіта зараз у краіне дзейнічае акцыя «Пераможам паразітаў — выратуем люд Беларусі», таму на сродак дзейнічае зніжка 50%. Замовіць яго можна на сайце.

Пад тэкстам шмат захопленых водгукаў. «Пакупнікі» наперабой распавядаюць, як яны задаволеныя тым, што скарысталіся «лекамі». Вось толькі пакінуць свой водгук тут нельга — няма такой магчымасці. І прэпарата гэтага ў рэестры лекавых сродкаў Беларусі няма. А значыць сказаць дакладна, што менавіта вам «уцюхвалі» і якімі будуць наступствы пасля прымянення, нельга.

 «Я ніколі нічога падобнага не рэкламавала»

Інтэрв'ю, якія кішаць шакавальнымі фактамі аб паразітах, нібыта дала Вікторыя Дворнічанка. У тэксце яна прадстаўлена як галоўны лекар Мінскай клінічнай бальніцы №29 і кіраўнік «Інстытута паразіталогіі Беларусі». Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у Мінску няма такой бальніцы, ды і інстытута з такой назвай таксама няма.

Але сама Вікторыя Уладзіміраўна — доктар цалкам рэальны. Яна — кіраўнік Іркуцкага абласнога анкалагічнага дыспансера. З фірмай, якая выкарыстоўвае яе імя і прозвішча для рэкламы лекаў, яна змагаецца ўжо амаль паўгода, паведамляе «Комсомольская правда в Иркутске».

— Я ніколі нічога падобнага не рэкламавала, — абураецца Вікторыя Дворнічанка.

«Мы ўжо падрыхтавалі заяву ў МУС»

У Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь паведамілі, што ўжо пачалі барацьбу з псеўдасайтам Міністэрства аховы здароўя.

 Мы падрыхтавалі з гэтай нагоды заяву ў Міністэрства ўнутраных спраў для таго, каб яно прыняло меры, — сказаў Васіль Ярома, начальнік Упраўлення арганізацыйнай працы, лістоў, прыёму грамадзян і юрыдычных асоб і інфармацыйных тэхналогій Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

«Зразумела, што намеры несумленныя»

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь паведамілі, што ацэньваюць дзейнасць стваральнікаў падобных сайтаў як незаконную.

— Калі хтосьці выступае пад чужым імем, а тым больш выдае свой сайт за сайт афіцыйнага органа, то зразумела, што ў суб'екта несумленныя намеры. Гэтыя дзеянні, адназначна, можна аднесці да супрацьпраўных, — патлумачыла пазіцыю міністэрства Ірына Барышнікава, начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рекламай.

По інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, Intoxic не адносіцца да лекавых сродкаў.

— У адпаведнасці з Законам РБ «Аб рэкламе», забаронена паказваць у рэкламе на лячэбныя ўласцівасці харчовай і іншай прадукцыі, калі яны не з'яўляюцца лекавымі сродкамі, — сказала Ірына Барышнікава.

Так як сайт не зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, усталяваць рэкламадаўца аказалася немагчыма. Але Мінінфарм па хадайніцтве Мінгандлю можа закрыць доступ да сайтаў, якія распаўсюджваюць неналежную рекламу.

— Такая праца цяпер ідзе, — рэзюмавала суразмоўца.

Падробленыя лекі карыстаюцца попытам

Некалькі месяцаў таму невядомыя прадавалі цуда-прыборы, якія «памяншаюць кошт электрычнасці на 50%». На сайце прадаўцоў была размешчана інфармацыя аб тым, што прыборы нібыта адобраны Мінэнэрга Рэспублікі Беларусь. Тады Мінэнэрга праінфармаваў беларусаў праз СМІ пра тое, што гэта махляры.

— Мы паведамілі, што гэтыя прылады не эканомяць грошы пакупнікоў, — сказала прэс-сакратар ведамства Жанна Зянькевіч. Пасля гэтага сайты прадаўцоў цуда-прыбораў зніклі.

Што рабіць, калі вы выявілі падроблены сайт?

Калі сумніўны сайт, то, па словах прадстаўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, варта звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт. Выканкам накіруе звесткі аб гэтым сайце ў Мінінфарм. Таксама можна пакінуць электронны зварот на сайце выканкама.

Як праверыць лекавы сродак

Каб засцерагчы сябе, лекі варта правяраць у рэестры зарэгістраваных лекавых сродкаў, які ёсць на сайце УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя». І, калі лекаў ў спісе няма, не варта іх купляць, каб не рызыкаваць сваім здароўем.


Паводле intex-press.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: