Заробак у блінах: Колькі бліноў могуць спячы беларусы розных прафесій

Якія бліны могуць спячы на ​​свой заробак беларусы розных прафесій?

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY

Якога памеру атрымаўся б блін у беларусаў розных прафесій, калі б яны патрацілі ўвесь заробак на інгрэдыенты на гэтыя мучныя вырабы? Такія падлікі “заробку ў блінах” зрабіў партал FINANCE.TUT.BY

Для падлікаў узялі сярэднія заробкі за 2017 год па розных сферах дзейнасці, ад гэтай сумы адмінусавалі падаходны падатак. 

Самы вялікі ўмоўны блін могуць дазволіць сабе спецыялісты, якія занятыя ў ІТ-сферы, — 34,3 метра ў дыяметры. Дзеля нагляднасці: такая ж шырыня ў Свіслачы ў раёне моднай вуліцы Зыбіцкая. 

А вось у бібліятэкараў на іх сярэдні «заробак» можна спячы блін дыяметрам 12,4 метра. Для параўнання: сусветны рэкорд у скачках у даўжыню складае 8,95 метра.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!