Заснавальнік Пракаповіч'а: «Прадумваем, як арганізаваць безрызыкоўны абмен без сплаты пошліны»

Сайт Пракапові.ч у 2011-м на працягу некалькі месяцаў вызначаў курс даляра ў Беларусі.



Раніцай 19 снежня сайт быў адключаны, а цяпер зноў запрацаваў. Ці будзе ён выкарыстоўвацца як пляцоўка для абмена валюты?

Стваральнік Пракапові.ч'а расказаў «Нашай Ніве» пра свае далейшыя планы.

«Як падказвае жыццё і электронная пошта, сайт трэба зноўку падымаць, азбройваць і выпускаць на вуліцы сталіцы ды іншых гарадоў. Зараз гэтым і займаемся», — кажа ён.

«Відавочна, што да нас і да падобных сервісаў, якія з'явяцца неўзабаве, будзе прыкаваная ўвага праваахоўных органаў. Але мы гэта ўсё ўжо праходзілі. Прарвемся.

Іншая справа — ці атрымаецца арганізаваць безрызыкоўны абмен грошай без сплаты пошліны. Спадзяюся, што разам з карыстальнікамі нешта прыдумаем.

У 2011-м улады спрабавалі нас прыкрыць, але інтэрнэт такая штука — што ў яго трапіла, тое там і застаецца. За выходныя я прадумаю стратэгію нашых паводзін на бліжэйшую будучыню і змяшчу яе на сайце».



nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: