Новыя звесткі: За два месяцы пасля выбараў толькі з МУС звольнілася каля 1000 чалавек

Пра тое, што вядома пра дзеянні беларускіх сілавікоў, «Настоящее время» паразмаўляла з заснавальнікам ініцыятывы BYPOL, былым беларускім следчым Андрэем Астаповічам.
Андрэй Астаповіч, фота ВВС

Андрэй Астаповіч, фота ВВС

10 студзеня споўнілася пяць месяцаў з моманту забойства ў Мінску Аляксандра Тарайкоўскага — ён быў першым пратэстантам, забітым падчас мітынгаў супраць вынікаў выбараў у Беларусі. Афіцыйнае расследаванне яго гібелі прыпынена (МУС спачатку заяўляла, што ён сам падарваўся, потым — што, верагодна, мог быць забіты гумавай куляй), аднак апублікаванае ў сеціве відэа і некалькі незалежных праведзеных расследаванняў абставін яго гібелі паказваюць на тое, што ён быў забіты стрэлам з боку беларускіх сілавікоў.

Ініцыятыва BYPOL, якая аб'ядноўвае нязгодных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі беларускіх сілавікоў, апублікавала новыя даныя пра абставіны смерці Тарайкоўскага. Яны знайшлі імя супрацоўніка ДАІ, які забяспечваў праезд да месца, дзе загінуў пратэстовец. Па даных BYPOL, гэты супрацоўнік ДАІ забяспечыў пад'езд да скрыжавання праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага (дзе і адбылася сутычка) супрацоўнікаў антытэрарыстычных падраздзяленняў КДБ "Альфа" і спецыяльнага тэрарыстычнага падраздзялення МУС "Алмаз". Гэта новыя доказы таго, што спецпадраздзяленні былі прыцягнуты да разгону пратэстоўцаў адразу пасля выбараў. Акрамя таго, паказаны супрацоўнік пазней атрымаў званне падпалкоўніка і медаль "За адвагу" за "павышэнне аўтарытэту органаў унутраных спраў у насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

Пра тое, што яшчэ стала вядома пра дзеянні беларускіх сілавікоў, «Настоящее время» паразмаўляла з заснавальнікам ініцыятывы BYPOL, былым беларускім следчым Андрэем Астаповічам.

— Раскажыце больш падрабязна аб вашых новых даных. Акрамя асобы даішніка, вам стала вядома аб тым, што падпалкоўнік атрымаў асобную ўзнагароду?

— Так, гэтыя дакументы сапраўдныя. Да таго ж больш-менш уважлівыя людзі могуць заўважыць, што на фатаграфіі ў жніўні ён яшчэ маёр. Гэта значыць ён яшчэ і званне падпалкоўніка атрымаў досыць хутка. Прасоўванне за аналагічныя дзеянні ў нас у Рэспубліцы Беларусь ідзе па ўсіх франтах. І званні, і ўзнагароды, і прасоўванні па службе за прамыя парушэнні Канстытуцыі.

— А пра што кажа тое, што на месцы пратэстаў дзейнічала антытэрарыстычнае падраздзяленне "Алмаз"?

— Сітуацыя ў тым, што такія падраздзяленні супраць мірных людзей на акцыях наогул не павінны прымяняцца, у іх іншыя мэты і задачы. І гэта сведчыць пра сур'ёзнасць падыходу з боку нашага цяперашняга кіраўніцтва краіны, пра тое, што яны адчуваюць пагрозу ад усіх гэтых мерапрыемстваў, ад людзей. І гатовыя любымі спосабамі, прыцягваючы самыя фізічна і тэхнічна падрыхтаваныя падраздзяленні на перадавую, ужываць іх супраць свайго мірнага насельніцтва. А калі браць "Алмаз", гэта людзі, якія рыхтуюцца да ліквідацыі тэрарыстаў. Гэта фізічная ліквідацыя людзей. Яны пад гэта рыхтуюцца. Такімі падраздзяленнямі змагаюцца з арганізаванай узброенай злачыннасцю або прафесійна настроеным наркатрафікам.

— Варта адзначыць, што гэта літаральна другі дзень пратэстаў. Першы дзень пасля так званых выбараў. І ўжо дзейнічае гэта антытэрарыстычнае падраздзяленне.

— Яны дзейнічалі ўсе. Не толькі "Алмаз". У нас маюцца і іншыя войскі, дзе ёсць свае падраздзяленні. І іншыя падраздзяленні, якія дзейнічалі разам з АМАП, з унутранымі войскамі.

— Андрэй, ужо пасля новага года ваша кампанія выклала дакумент, які дае падрабязную інфармацыю аб кадравай сітуацыі ў шэрагах Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Якія высновы можна зрабіць з гэтага дакумента, ці шмат людзей звольнілася пасля пачатку пратэстаў? Ці можна казаць аб масавых звальненнях?

— Сітуацыя такая, што дакумент ахопліваў не ўвесь час пратэстаў, а толькі жнівень, верасень і пачатак лістапада, можа быць, кастрычніка. Сітуацыя ў тым, што там не ўлічваецца Следчы камітэт. Гэты дакумент ахоплівае толькі Міністэрства ўнутраных спраў, ён не ахоплівае МНС, не ахоплівае Узброеныя сілы. Толькі ўнутраныя войскі МУС. Таму гэтая лічба ідзе па сістэме МУС, па міліцыі як такой. І захапіла не ўвесь перыяд пратэстаў. Але тысяча чалавек на працягу двух-трох месяцаў — гэта досыць вялікі паказчык. Таму што за ўвесь час з першай дэкады 2020 года звольнілася дзве тысячы чалавек у сярэднім. І палова з іх — за два месяцы пасля выбараў. Нарастанне адбылося.

Таксама не ўлічваліся ні пасольскія работнікі, ні суддзі, гэта не поўная карціна.

— Гэта значыць, што на самай справе колькасць звальненняў была большай?

— Так, значна большай. Я думаю, дзесьці разы ў два-тры больш. З улікам таго, што пратэсныя рухі былі ў Следчым камітэце. Сам Лукашэнка пра гэта казаў праз ускосныя заявы пра тое, што Следчы камітэт хацелі наогул расфармаваць. Гэта пракуратура, правасуддзе і гэтак далей. У МНС таксама вялікія былі пратэсныя рухі, і многія людзі таксама сышлі.

Плюс яшчэ дэмабілізацыя, яна сюды наогул не ставілася. Сюды ставіліся працаўнікі атэставаныя. Калі і браўся грамадзянскі персанал, то той, які наймаўся на пасаду на кантрактнай аснове. Некантрактнікі там не ўлічваліся. Калі ўзяць дэпартамент аховы, то ў гэты дакумент уваходзіла каля 11000 чалавек на кантрактнай аснове. А грамадзянскі персанал, гэта 26000 чалавек, у склад гэтага дакумента не ўваходзіў. Гэта значыць можна ўлічваць, колькі людзей яшчэ проста не ўключана ў гэты спіс.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: