Заснавальнік «Спеўнага сходу» сышоў з Белдзяржфілармоніі

Сяргей Доўгушаў лічыць, што кіраўніцтва ад яго проста пазбылася па ідэалагічных меркаваннях.



Сяргей Доўгушаў

Лідар фолк-гурта “Vuraj”, аўтар ідэі і сузаснавальнік грамадска-культурнай ініцыятывы «Спеўны сход» Сяржук Доўгушаў пасля васьмі гадоў працы пакінуў шэрагі выканаўцаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Музыка лічыць, што кіраўніцтва ад яго проста пазбылася па ідэалагічных меркаваннях, але ў філармоніі іншы пункт гледжання на гэты конт.

У лютым гэтага года Доўгушаў паехаў у Варшаву павышаць кваліфікацыю па праграме Gaude Polonia Міністэрства культуры Польшчы, стыпендыю на якую ён выйграў яшчэ ў мінулым годзе.

«У філармоніі мне спачатку казалі, маўляў, едзь вучыцца, усё нармальна, — распавёў музыка. — Потым мне сказалі пісаць заяву на адпачынак за свой кошт. Пасля сталі патрабаваць даслаць якую-небудзь паперу з Міністэрства культуры Польшчы. Я выслаў, але яе так ніхто і не бачыў, да дырэктара яна не дайшла».

«Мяне вельмі шмат разоў выклікалі да ідэолага. Ён мне казаў, што яму тэлефанавалі, паведамлялі, што мяне дзесьці бачылі «не ў той кампаніі». Былі і такія фразы, што я, маўляў, магу застацца без працы», — сказаў Доўгушаў.

Па словах музыкі, аналагічная размова з ідэолагам у яго адбылася напярэдадні дазволенага канцэрта да 100-гадовага юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, які прайшоў 25 сакавіка каля сталічнага Вялікага тэатра.

Пазней, калі ён вярнуўся ў Варшаву, яму патэлефанавалі з аддзела кадраў філармоніі і паставілі ў віну прагул двух дзён працы — 14 і 16 красавіка. «Я сказаў, маўляў, якія яшчэ два дні прагулу, калі субота і панядзелак былі выходнымі днямі? А мне адказалі, што, не, у мяне строгая вымова, дырэктар на мяне злуецца, і мне трэба тэрмінова звальняцца ці яны мяне самі звольняць. 25 красавіка я напісаў заяву на звальненне і адразу ж паехаў у Варшаву», — паведаміў музыкант.

Намеснік гендырэктара Белдзяржфілармоніі Казімір Шэўчык у гутарцы з Naviny.by назваў «поўным абсурдам» здагадку Доўгушава пра тое, што яго звольнілі па ідэалагічных меркаваннях, у тым ліку за ўдзел у канцэрце да 100-годдзя БНР.

Шэўчык падкрэсліў, што музыка сам напісаў заяву з просьбай звольніць яго «па пагадненні бакоў».

www.radyjo.net, naviny.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-27 18:11:40
Варшава нам дапаможа! У артыкуле сказана пра Польшчу. Чалавек быў у Польшчы і вярнуўся туды ж. Што было ў Польшчы ці чаго артыкул кажа нам пра Польшчу? Невядома, бо дэталёва артыкул аб гэтым не распавядае і адказу нам не дае. Тады пры чым тут Белдзяржфілармонія і ідэалогія ўлады? Мо чалавек выступіў ля Опернага тэатру і рыхтаваўся ў Польшчу. Ну не пад чырвона-зялёным жа сцягам ехаць на польскія клёцкі якога-небудзь Белсату ці ў крайнім выпадку Хартыі97? Таму Варашава ўсім нам бел-чырвона-белым змагарам за еўра злотыя ДАПАМОЖА!
Некаторыя з нас, каб атрымаць палітычны прытулак у ЗША аж ХВІЛІНЫ ПАЎТАРЫ ГАЛАДАЛІ ля трыбуны Вярхоўнага Савета ці на Навагоднюю дзіцячую ёлку лезлі з б-ч-б сцягам. А тут адзначыў чалавек сьвята 100-годдзя БНР ля Опернага - і Герой НАЦЫІ. Кожнаму змагару свае польскія клёцкі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-27 19:04:44
P.S. Пасля ўкраінскага майдану-2013-14 шмат чаго слухаў-ўлядзеў з Украіны. ГАДЗІНАМІ. Перадачы таго ж Савіка Шустэра, напрыклад. Але не аб ім буду казаць. Буду казаць пра ўкраінскага настаяшчага палкоўніка, сапраўднага патрыёта Ўкраіны. Яго звалі Сяргей і яго ўжо няма з намі. Дык вось шмат яго выступаў глядзеў па ЮТуб і нешта каментаваў, ды ён мне адказваў. Я крыху старэйшы за яго, але ён палкоўнік, а я малодшы сяржант запасу Савецкай Арміі.
І вось у адным з яго выступаў чую аб курсах у Швэйцарыі, якія ладзіў Захад. То бок савецкі афіцэр це мог не разумець, што гэта подкуп. Так Захад крок за крокам скупляў украінцаў цягам амаль 23 год іх незалежнасці і прывёў да майдану-2013-14, каб затым сутыкнуць з Расеяй і КІНУЦЬ. Кошка бросила котят- пусть гуляют как хотят.

"У лютым гэтага года Доўгушаў паехаў у Варшаву павышаць кваліфікацыю па праграме Gaude Polonia Міністэрства культуры Польшчы, стыпендыю на якую ён выйграў яшчэ ў мінулым годзе."

Віншую, Сяргей!

Больш цікавага на «Новым Часе»: