Заснавальніка брэнда дзіцячага харчавання падазраюць па двух «пратэстных» крымінальных артыкулах

Тыдзень таму стала вядома пра затрыманне Аляксандра Ляўковіча, заснавальніка «ПрафітЗернаМаркета» — кампаніі, вядомай людзям па брэндзе дзіцячага харчавання «Ложка в ладошке».


Дзіцячыя пюрэ і печыва гэтай маркі можна сустрэць на паліцах не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах. У лістападзе кампанія адкрыла ўласны завод у Беларусі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Ляўковіч выйшаў на свабоду пасля трох сутак, затрымлівалі яго па падазрэнні ў «народных» крымінальных артыкулах — 293 (масавыя беспарадкі) і 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць парадак).

«Прыйшлі да сям'і а сёмай раніцы, калі ўсе спалі, ужо з пастановай на вобшук і ў кватэры, і ў офісе. Выглядае, што недзе выказваўся згодна са сваімі поглядамі ў інтэрнэце. Цяпер адпушчаны на час следства, да суда», — расказала крыніца, блізкая да сям'і.

У Ляўковіча на прадпрыемстве працуе каля 100 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: