«Заставайся ў Сочы — мы цябе не хочам!» Марш герояў у Гомелі (фота)

У традыцыйным нядзельным шэсці ў Гомеле 13 верасня ўдзельнічалі ад 3 да 5 тысяч чалавек. 


Гамельчане сабраліся каля ўнівермага, потым прайшліся па асноўных цэнтральных вуліцах: вул. Савецкая, плошча Леніна, пр-т Леніна, пр-т Перамогі і вярнуліся да ўнівермага. Падчас шэсця людзі скандавалі: "Пошел вон ты и твой ОМОН", "Заставайся ў Сочы — мы цябе не хочем", "Уходи", "Жыве Беларусь", "Верым, можам, пераможам" і іншыя.

Акцыя прайшла спакойна: супраць удзельнікаў шэсця не выкарыстоўвалася сіла, не было заўважана і затрыманняў пад час шэсця.

Дапоўнена: У Гомелі ў канцы маршу пачаліся кропкавыя затрыманні — напрыклад, у дварах каля цырка і на Рагачоўскай. Відавочцы кажуць, што скруцілі некалькіх байкераў, якія да гэтага ездзілі па горадзе з бчб-сцягамі. Па інфармацыі tut.by, іх заштурхалі ў сіні бус людзі ў чорным.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: