Па справе Аўтуховіча? Затрымалі грамадскую актывістку Вольгу Маёраву

Пра гэта «Новаму Часу»  паведаміла Ганна Шапуцька.

Сёння была затрыманая сілавікамі грамадская актывістка і экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Маёрава. Папярэдне па месцы яе жыхарства, у вёсцы Нача Крупскага раёну, быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

У межах якой справы адбылося затрыманне, пакуль невядома. Магчыма, гэта звязана з гучнай справай Мікалая Аўтуховіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: