Затрымалi маці траіх дзяцей, прызнаную ў мiнулым «Чалавекам года» на Берасцейшчыне

Сілавікі працягваюць рэпрэсіі ў Жабінкаўскім раёне.

10 чэрвеня з раніцы сілавікі прыйшлі дадому да 49-гадовай Наталлі Дырман з аграгарадка Хмелева і правялі ў яе вобшук, пасля чаго затрымалі саму гаспадыню, паведамляе «Белсат».

Наталля Дырман — вядомы ў рэгіёне чалавек, заснавальніца і фронтмэн народнага калектыва гумару і песні «Хмелеўскія валацугі». Прызнавалася «Чалавекам года» ў галіне культуры на Берасцейшчыне, мае шмат узнагарод, маці траіх дзяцей. У жніўні Наталля звольнілася з дзяржаўнай працы.

gazetaby.media



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: