Затрымалі траіх чалавек, якія «абразілі» мёртвага міліцыянта

Пад некралогам міліцыянту трое пакінулі «абразлівыя каментары». Распачатая справа, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на МУС.
Матэрыял аб смерці супрацоўніка магілёўскага УУС выйшаў у ведамасным друку, а пасля быў растыражаваны ў інтэрнэце. Карыстальнікі пакінулі пад публікацыяй «абразлівыя словы».


Аператыўнікі абласнога ўпраўлення ГУУБ выявілі трох аўтараў: 37-гадовага мінчука, 63-гадовую жанчыну са Смаргоні і 49-гадовага жыхара Віцебска.

Следчыя прызналі каментатараў падазраванымі па крымінальнай справе за «публічную абразу прадстаўніка ўлады».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: