Затрымалі вядомага сківічнага хірурга Андрэя Любецкага. Ён праводзіў унікальныя аперацыі

Ранкам 4 мая затрымалі сківічнага хірурга Андрэя Любецкага. Інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіла яго сям’я.

«Ранкам да Андрэя прыйшлі дадому, не ведаем, у колькі дакладна. Абшукалі кватэру і яго забралі», — кажа сям’я.

У межах якой справы — адміністрацыйнай ці крымінальнай, — пакуль невядома. Сваякі чакаюць інфармацыі ад адваката.

Любецкі — выбітны сківічны хірург. Да таго, як сысці ў прыватную практыку, амаль 18 год ён працаваў у 4-й дзіцячай бальніцы. Праводзіў унікальныя аперацыі па пластыцы расколін паднябення і твару. Яго жонка Наталля — стаматолаг. Яна пазбавілася працы пасля сюжэту на АНТ, дзе расказвалі пра яе дапамогу Ігару Макару.

Некалькі дзён таму Наталля разам з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу, а Андрэй застаўся ў Беларусі



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: