Затрымалі жонку ўладальніка крамы «Мой модны кут». Нібыта за продаж «незарэгістраванай сімволікі»

Сёння стала вядома, што міліцыя затрымала жонку ўладальніка крамы з нацыянальнай сімволікай «Мой модны кут» Алену Есіпёнак.


 

Напярэдадні ў краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх ліквідацыі.

«Сёння я паехаў па справах у Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а мне паведамілі, што жонку затрымалі проста ў краме. Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: «За што вы мяне забіраеце?» Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Пры гэтым у нас канфіскавалі рэчы з Пагоняй. Яе павезлі ў Савецкі РАУС», — расказаў «НН» уладальнік крамы.

Цяпер Уладзімір тэрмінова едзе заключаць дамову з адвакатам і перажывае за сябе дзяцей: іх у сям’і Есіпёнкаў двое.

«Навошта яе забралі і чаму, не ведаю», — кажа Валерый.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: