Затрымалі журналістаў «Белсата» Любоў Лунёву і Дзмітрыя Солтана

Цяпер яны на Акрэсціна. Дадатковай інфармацыі пакуль бракуе.

Любоў Лунёва

Журналісты «Белсата» Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан былі сёння затрыманы ў Мінску, паведамляе «Белсат». Цяпер яны на Акрэсціна.

Сёння ўдзень іх тэлефоны былі недасяжныя, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі журналістаў працаўнікі Савецкага РУУС.

Нагадаем, што заўтра ў 10 гадзін пачнецца судовы працэс над іншымі рэпарцёркамі «Белсата» Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай.

Адзначым, што для Любові Лунёвай і Дзмітрыя Солтана гэта ўжо не першае затрыманне падчас пратэстаў у Беларусі пасля выбараў 9 жніўня.

Дзмітрый Солтан


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: