Затрымалі журналістаў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка. Абноўлена

Сёння днём затрымалі журналістаў-фрылансераў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка. Іх машыну па дарозе ў Пінск спыніла міліцыя.

Ілля Маліноўскі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілля Маліноўскі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілля Маліноўскі — лідар гурта «Дрымон», ён многім вядомы яшчэ як адзін з самых цікавых беларускіх журналістаў, нагадваюць «Моцныя навіны».

Максім Гарчанок — журналіст-фрылансер, супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».

Вядома, што хлопцы ехалі ў бок Пінска. Іх машыну спынілі сілавікі. Як паведамляе «Белсат», міліцыянты павезлі Іллю і Максіма ў райцэнтр. Магчыма, ў Пінскі РАУС.

Журналістаў Іллю Маліноўскага і Максіма Гарчанка, затрыманых сёння пад Пінскам, вызвалілі. У калег забралі відэатэхніку і мабільныя тэлефоны. Яны вяртаюцца ў Мінск, паведаміў БАЖ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: