Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марыя Рабкова

Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марыя Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.
Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Фота Spring96.org


Прыкладна каля 9 гадзін вечара, паведамляе "Вясна", Марыя і Вадзім вярталіся дамоў па вуліцы Ціміразева. Пасярэдзіне вуліцы спыніліся некалькі бусаў, адтуль выбеглі людзі і паклалі іх тварам у асфальт. Ім паведамілі, што затрымалі іх у межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК).

Марыю і Вадзіма пасадзілі ў розныя мікрааўтобусы, Вадзіма павезлі ў кватэру на ператрус. Падчас ператрусу была вынята тэхніка, асабістыя рэчы, грошы на вучобу. Пасля гэтага Вадзіма павезлі на допыт у ГУБАЗіК, вадзілі па калідорах з мехам на галаве. Пагражалі, што павязуць у ізалятар часовага ўтрымання, але раптам адпусцілі, сказаўшы, што на наступны дзень у яго адбудзецца допыт. Марыя Рабкова дагэтуль затрымана. Дзе яна дакладна - ці яшчэ ў будынку ГУБАЗіК, ці яе перавялі ў іЧУ - дагэтуль невядома.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: