Затрыманні актывістаў працягваюцца

6 жніўня затрыманыя актывісты анархісцкага руху Мікіта Селівонік і Уладзіслаў Абазовік. Кожнага з іх забрала група АМАП. Сёння маладыя людзі знаходзіліся на працы і паспелі коратка напісаць пра затрыманне.


Пра гэта паведамляе суполка ў фэйсбуку dissidentby.

Пад домам у трэцяга актывіста знаходзяцца мужчыны ў цывільным, у двары прыпаркаваны мікрааўтобус, на тэлефон паступаюць званкі з мясцовага РАУС з мэтай з'явіцца падпісаць невядома якія тлумачэнні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: