«Я не ведаю, што там адбываецца». Затрыманні і вобшукі ў «Прэс-клубе»

У аэрапорце затрыманая заснавальніца праекта Юлія Слуцкая.
Фота press-club.by

Фота press-club.by

Тэлеграм-каналы паведамляюць, што сілавікі сёння зладзілі спецаперацыю супраць супрацоўнікаў «Прэс-клубу». Так, у аэрапорце пасля прылёту затрыманая заснавальніца праекта Юлія Слуцкая. У менаджараў «ПК» праходзяць ператрусы. Сілавікі прыйшлі да Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага.

«Прэс-клуб» — гэта пляцоўка для прафесійнага развіцця медыясупольнасці. Гэта нефармальнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў, усіх тых, хто жадае ўдасканаліць журналісцкія ўменні і працаваць у рытме прафесійных стандартаў і трэндаў. Ініцыятыва адкрытая для ўсіх, хто хоча развівацца, мае магчымасць і жаданне падзяліцца сваім досведам з калегамі.

«Я не ведаю, што там адбываецца. Магу выказаць здагадку, што напэўна гэта ператрус, але дакладна невядома», — пракаментаваў «Медыязоне» сітуацыю адвакат Алы Шарко Сяргей Зікрацкі. Ён дадаў, што ў кватэры пражываюць як мінімум два паўналетніх, але ён не ведае, ці абодва цяпер там.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: