Затрыманую ў Курапатах журналістку Кацярыну Андрэеву будуць судзіць (відэа)

На журналістку склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ — працу без акрэдытацыі на тэлеканал «Белсата».

belsat.eu

Кацярына Андрэева
 асвятляла пратэст актывістаў супраць адкрыцця рэстарацыі «Паедзем, паядзім», што знаходзіцца ля Курапатаў. 

Падчас затрымання супрацоўнік міліцыі ў цывільным заявіў журналістцы, што яе дзейнасць у Беларусі незаконная, схапіў яе і пасадзіў у міліцэйскую машыну. Усё гэта адбылося ў жывым эфіры.

Пасля Кацярыну Андрэеву адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Бараўлянах, дзе на яе склалі адміністрацыйны пратакол.


Відэа: Еўрарадыё

— На відэа бачна, што мяне затрымліваў чалавек у цывільным, які не паказаў ніякіх пасведчанняў, а проста сілай мяне завёў і пасадзіў у машыну. Нават супрацоўнікі міліцыі ў райаддзеле прызналі, што гэта было занадта груба. Міліцыянты склалі супраць мяне пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП), пасля чаго адпусцілі. Пратакол адпраўлены ў суд, — расказала журналістка.

Сёлета журналістаў «Белсата» за працу без акрэдытацыі прыцягвалі да адказнасці ўжо 47 разоў, а агульны памер штрафаў дасягнуў 40 000 беларускіх рублёў.

Паводле baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-06 23:42:28
Прыгожая дзяўчынка… І навошта яе судзіць?..
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: