Затрыманы Дзяніс Урбановіч (дапоўнена)

Затрыманы абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч, якога на мінулым тыдні збіў машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим», паведамляе «Радыё Свабода».


У прэс-службе УУС МІнскага аблвыканкаму «Новаму Часу» пацвердзілі, што Дзяніс Урбановіч быў затрыманы і дастаўлены ў Бараўлянскі адзел міліцыі праз тое, што ў адносінах да яго вядзецца адміністрацыйны працэс. 

Інцыдэнт адбыўся 16 лютага на ўездзе ў забаўляльную установу, якую дзявяты месяц пікетуюць абаронцы Курапатаў. Актывіста зьбіў на сваім аўтамабілі жыхар Мінску Анатоль Лабанок, на якога супрацоўнікі ДАІ склалі адміністрацыйны пратакол.

Пасля здарэння лекары дыягнаставалі ў актывіста траўмы пляча і рукі, якія не лічацца цяжкімі. Таму максімум, што пагражала Лабанку паводле пратаколу, — часовае пазбаўленне правоў кіроўцы за наезд на чалавека.

Анатоль Лабанок, які наехаў на Урбановіча, — музы́ка, грае на кантрабасе і навучае дзяцей музыцы. Дзяніс Урбановіч сцвярджае, што кіроўца наехаў на яго свядома, а пасля здарэння нават не выбачыўся і не пацікавіўся ягоным здароўем.

22 лютага ў Менскім абласным ДАІ адмянілі першапачатковы пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, складзены пасля наезду на абаронцу Курапатаў. Падстава — змяніўся дыягназ, які паставілі лекары пасля траўмы. Да ўшыбаў пляча і ключыцы, якія лекары выявілі пасля здарэння 16 лютага, дадаўся шыйна-плечавы сіндром. Паводле медыкаў з 38-й паліклінікі Мінску, у актывіста пашкоджаныя спіна і пазванкі шыі.

З улікам новых абставінаў актывіст не выключаў пачатку крымінальнай справы. Але аказаўся затрыманы сам.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: