Затрыманы Анатоль Лябедзька

Былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька перастаў выходзіць на сувязь. Пазней агенцтва "Інтэрфакс-Захад" паведаміла пра затрыманне палітыка.



Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі. www.facebook.com

Анатоль Лябедзька затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне. Гэта пацвердзіла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

"Лябедзька затрыманы за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння", — сказала яна.

Днём 8 кастрычніка Telegram-каналы са спасылкай на сваякоў і былых паплечнікаў анатоля Лябедзькі з АГП сталі паведамляць пра яго магчымае затрыманне. Ён не прыйшоў на шэраг запланаваных сустрэчу і перастаў адказваць на тэлефонныя званкі.



Яшчэ раней, 5 кастрычніка, экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская прызначыла Лябедзьку адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: