Затрыманы гісторык, які даследаваў магнатаў ВКЛ. Калегі зладзілі акцыю падтрымкі

Увечары 24 верасня каля свайго дома на праспекце Дзяржынскага затрыманы гісторык Андрэй Мацук. На наступны дзень калегі з Інстытута гісторыі Акадэміі навук зладзілі акцыю ў яго падтрымку.

Андрэй Мацук. Партрэт з афіцыйнай старонкі навукоўца


Сфера навуковых інтарэсаў Андрэя Мацука — унутрыпалітычнае становішча беларускіх зямель ВКЛ XVIII стагоддзя, парламенцкая сістэма, рэгіянальныя павятовыя эліты, прававая і палітычная думка, дзяржаўныя інстытуты ВКЛ XVIII ст. Андрэй Мацук — аўтар манаграфій «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717–1763 гг.)» і «Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі». Даследчык родам з Полацка, мае ступень кандыдата гістарычных навук.


Навуковец быў затрыманы разам з сябрам 24 верасня каля 22.00 у мікрараёне Грушаўка каля свайго дома на праспекце Дзяржынскага. Спачатку яго адвезлі ў Маскоўскі РУУС, зараз, меркавана, ён знаходзіцца на Акрэсціна.


У абед 25 верасня калегі Андрэя Мацука з Інстытута гісторыі Акадэміі навук зладзілі акцыю ў яго падтрымку каля прэзідыума установы і выслалі фота ў рэдакцыю НЧ.


Ужо не ўпершыню супрацоўнікі Інстытута гісторыі выходзяць на акцыі салідарнасці з затрыманымі калегамі. 14 верасня яны падтрымалі Міколу Волкава, якога затрымалі на дзень раней і вызвалілі 16 верасня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: