Затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Максім Субач

Затрыманы Максім Субач — сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабырыкі, удзельнік музычных праектаў TonqiXod, Subtonans. Пра гэта паведаміла Ганна Шапуцька ў сваім фэйсбуку.
Фота са старонкі Максіма ў фэйсбуку

Фота са старонкі Максіма ў фэйсбуку

«У панядзелак пасля 16 гадзінаў менеджар з працы Максіма пазваніў яго маме і спытаў, дзе Максім, бо той не выйшаў у панядзелак на працу, — піша Ганна Шапуцька. — Апошняя сувязь з ім была ў нядзелю а 23 гадзіне, жонка пацвярджае, што Максім у нядзелю ўвечары быў на пікеце.

Маці Максіма пераванілі з Цэнтральнага РАУСа і сказалі, што Максім у іх і затрыманы, нібыта за дробнае хуліганства. Праз дзве гадзіны паведамілі, што пераводзяць яго ў ЦІП на Акрэсціна

«Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна кажуць, што Максіма няма ў іх, а ў Цэнтральным РАУСе кажуць, што перавялі і ў іх таксама няма, — піша Ганна Шапуцька. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: