Затрыманы спартыўны журналіст Сяргей Шчурко, кажуць, гэта помста міністра

Журналіст "Прессбола" і спартыўны менеджар Сяргей Шчурко затрыманы сёння ў Мінску. Пра гэта sport.tut.by паведаміла былая прэс-сакратар брэсцкага "Дынама" і "Міс Беларусі — 2008" Вольга Хіжынкова.

Фота з фб Сяргея Шчурко

Фота з фб Сяргея Шчурко


Па словах Хіжынковай, Шчурко перастаў выходзіць на сувязь пасля 13.00, паведаміўшы, што да яго для гутаркі едуць супрацоўнікі міліцыі. Пазней яна ўдакладніла, што Сяргей — на Акрэсціна. Ён будзе праходзіць па адміністрацыйнай справе.

Сяргей Шчурко — адзін з самых вядомых беларускіх спартыўных журналістаў. Ён таксама займаецца арганізацыяй дабрачынных праектаў з удзелам зорак беларускага спорту.

Шмат хто лічыць, што затрыманне Шчурко — гэта помста міністра спорту, які не дараваў журналісту за адкрытую грамадзянскую пазіцыю, падтрымку пратэстаў і беларускіх спартоўцаў, што здолелі выказаць сваю пазіцыю.

Таксама Сяргей не аднаразова крытыкаваў пазіцыю міністэрства і асабіста міністра на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: