Затрыманы старшыня кіравання Магілёўскага аблспажыўсаюзу

У Магілёве затрыманы Сяргей Шуркала, старшыня Магілёўскага аблспажыўсаюзу. Яго падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысваенні маёмасці.
Паведамляецца, што Сяргея Шуркала затрымалі на гэтым тыдні. На  працы яго няма ўжо некалькі дзён, а выканаўцам ягоных абавязкаў назначаны ягоны намеснік. Справу вядзе КДБ. Пры гэтым сам КДБ ад каментараў адмовіўся. На сайце Магілёўскага аблспажыўсаюзу ніякай інфармацыі таксама няма.

Магілёўскі аблспажыўсаюз каардынуе працы раённых райпа — то-бок, крамаў спажывецкай кааперацыі, якія знаходзяцца ў маленькіх гарадах і ў вёсках. Сетка Белспажыўсаюзу налічвае больш за 8000 гандлёвых аб'ектаў і 700 аўтакрамаў.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!