Затрыманы старшыня стачкама МАЗа (дапоўнена)

Старшыня страйкама МАЗа Яўген Бахвалаў затрыманы.


Затрыманне Бахвалава TUT.BY пацвердзілі ў ГУУС:

— Ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, абставіны пакуль высвятляюцца. Аб гэтым будзе паведамлена пазней, — заявіла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Раніцай 20 жніўня быў затрыманы адзін з арганізатараў страйку на "Беларуськаліі" Дзмітрый Кудзялевіч. 

Дапоўнена: стачкам "Беларуськалія" паведаміў, што Дзмітрый Кудзялевіч выйшаў на сувязь. Падрабязнасці будуць пазней. 

А Сяргея Дылеўскага, лідара стачкама МТЗ, на 11:00 21 жніўня выклікалі ў Следчы камітэт, паведамляе Еўрарадыё. Дылеўскі ўваходзіць у прэзідыюм Каардынацыйнай рады, створанай па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: