Вольга Нікалайчык у Курапатах
Гэта адбылося падчас пікетавання рэстарана "Кушавель", які належыць уладальнікам скандальна вядомага рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем, поедим». У рамках
кампаніі грамадскага байкоту, абвешчанай 18 ліпеня, абаронцы Курапатаў плануюць раздаваць улёткі, тлумачыць наведвальнікам "Гранд Кушавель", чым Зайдэс і Сурыс займаюцца ў Курапатах, і рэкамендаваць не наведваць установу.
Пра затрыманне паведаміў у фейсбуку Дзяніс Урбановіч. Ён таксама напісаў, што на "Курапацкай вахце" сёння бракуе людзей.
Як стала вядома, Кулакова і Нікалайчык завезлі ў Цэнтральны РУУС г. Мінска.
Па інфармацыі ад Ганны Шапуцька, затрымана таксама Мая Навумава.
Абмеркаванне:
Одноклассница