Затрыманы выкладчык філасофіі БДУІР

Выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава затрымалі вечарам 30 верасня па месцы жыхарства ў Бараўлянах.
РУУС Мінскага раёна. Фота ілюстрацыйнае.

РУУС Мінскага раёна. Фота ілюстрацыйнае.


Супрацоўнікі міліцыі пры гэтым правялі агляд кватэры, забралі тэлефон і іншую тэхніку.

Ягоная маці паведаміла праваабаронцам, што Вадзіма адвезлі ў РУУС Мінскага раёна на вул. Скарыны. Падазраюць нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Пра дату магчымага суда пакуль невядома.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: