Затрыманы знакаміты дзіцячы пісменнік Уладзімір Ягоўдзік, ён выйшаў пакарміць птушак

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў мастак Павел Татарнікаў. Ён просіць адгукнуцца сведак затрымання.
Уладзімір Ягоўдзік. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Уладзімір Ягоўдзік. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

«Затрыманы знакаміты дзіцячы пісменнік Уладзімір Ягоўдзік. Учора, 27 снежня, недзе паміж 16.15 і 17.15 у раёне вул. Лесі Украінкі (Вяснянка) — Пераможцаў — набярэжная Свіслачы ў тым раёне парка. Ён пайшоў з хаты з батонам падпахаю, па сваёй звычцы карміць качак на рэчку. Можа, хто быў сведкам. Гэтую ноч Уладзімір Іванавіч быў у Цэнтральным РУУСе, сёння нібы прызначаны суд па скайпе. Артыкул абвінавачвання і абставіны невядомыя», — напісаў Павел Татарнікаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: