Затрыманы жыхар двара «Плошчы пераменаў»

У начы з 14 да 15 верасня быў абноўлены мурал з дыджэямі Адраджэння ў двары "Плошчы пераменаў" на вул. Чарвякова. Раніцай ціхары прыехалі яго зафарбоўваць. Мясцовыя жыхары сталі на абарону мурала. 
Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё


Як паведамляе тэлеграм-канал motolkohelp, у дапамогу ціхарам зафарбоўваць мурал прыехалі тры "бобіка", сіні бус і міліцэйская газель. Мясцовы жыхар Сцяпан Латыпаў папрасіў паказаць пасведчанне, але  яго, без тлумачэння прычын, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РАУС.

Еўрарадыё дадае, што калі мужчыну затрымлівалі, маленькае дзіцё на заднім плане пачало крычаць: "Тата! Тата!"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: