Затрыманых 17 кастрычніка журналістаў прывезлі на Акрэсціна

У Мінску ў суботу затрымалі журналістаў Дар'ю Спявак (Onliner), Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Зарубіна (TUT.BY і БелаПАН). Як спачатку заявіў прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Раман Лашкевіч, рэпарцёраў затрымалі для праверкі дакументаў. У выніку з Кастрычніцкага РУУС іх перавезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
Фота tut.by

Фота tut.by

На Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Зарубіна склалі па два адміністратыўных пратаколы — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34) и непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (23.4), паведамляе TUT.BY.

Калі адбудзецца суд, пакуль невядома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: