Затрыманых рабочых вінавацяць у здрадзе дзяржаве і спробе захапіць уладу

Затрыманыя 22 і 23 верасня страйкамаўцы і супрацоўнікі заводаў дагэтуль утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА №3


Гэта мінімум 11 чалавек, інфармацыя пра якіх пацвердзілася, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, затрыманні адбыліся па артыкулах Крымінальнага кодэксу 356 (здрада дзяржаве) і 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Санкцыя паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: