Затрыманых сёння Андрэя Павука і Андруся Войніча вызвалілі

Двое з траіх затрыманых сёння актывістаў на волі.
Блогер з Акцябрскага Андрэй Павук, на якога сёння завялі крымінальную справу за нібыта паведамленне аб ілжэмінаванні райвыканкама, вызвалены. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Таксама на волі абаронца Курапатаў Андрусь Войніч. Ён паведаміў праваабаронцам, што праходзіць сведкам па справе анархіста Змітра Паліенкі

Сам Паліенка застаецца затрыманым, на яго завялі крымінальную справу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: