Затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў «Права выбару-2020»

Станам на раніцу 9 жніўня затрыманыя не менш за 28 назіральнікаў кампаніі «Права выбару-2020». Месцазнаходжанне 8 чалавек высвятляецца, яны з вечара не выходзяць на сувязь.


Агулам за час назірання былі затрыманыя прынамсі 37 назіральнікаў кампаніі. Назіральнікі «Права выбару-2020» працягваюць назіранне па-за ўчасткаў для галасавання.

Як адзначыў нацыянальны каардынатар кампаніі Віталь Рымашэўскі: «Незалежных назіральнікаў не толькі не пускаюць на выбарчыя ўчасткі, але і масава затрымліваюць без якіхсьці законных падставаў. Такіх беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў супраць незалежных назіральнікаў не было за ўвесь час правядзення выбараў у нашай краіне. У 2020 годзе ў Беларусі ўлады ліквідавалі незалежнае назіранне».

Спіс затрыманых:


Брэсцкая вобласць

1. Аляксандр Казлянка. Берасце. Суткі
2. Генадзь Захаркевіч. Лунінец. У ІЧУ
3. Ірына Грышчук. Белаазёрск. Затрымлівалі, адпусцілі да суда дадому.
4. Руслан Гусейнаў, затрыманы 7.08


Віцебская вобласць

1. Лосеў Андрэй, 10 участак. Полацк. Затрыманне, пасля адпушчаны. Складзены пратакол аб дробным хуліганстве
2. Уладзімір Кійко, Віцебск, на сутках
3. Алена Янушкоўская – затрыманая ў ІЧУ,
4. Юлія Уласенка, Віцебскі раён, уч 9, — была ў ІЧУ, адпусцілі праз тэмпературу
5. Капорыкаў Вадзім, суткі. Орша
5. Андрэеў Аляксандр, Орша, на сутках за мінулыя суды
6. Кешанюк Андрэй, Віцебск, затрымалі, адпусцілі.
7. Магучая Галіна, Віцебск.
8. Петухоў Дзяніс, затрыманы
 

Гарадзенская вобласць

1. Ежы Грыгенча (давераная асоба Г.Канапацкай) — 10 сутак.
2. Павел Мількоўскі (давераная асоба С.Ціханоўскай) — 5 сутак.
3. Яўген Амплееў (давераная асоба С.Ціханоўскай) — хаваецца ў невядомым месцы, бо за ім пільна сачылі з мэтай арыштаваць на неадседжаныя 7 сутак.

 

Гомельская вобласць

1. Пацярухін Павел, Жлобін (12 уч) — на сутках,
2. Няпомняшчых Уладзімір, Гомель — 15 сутак,
3. Елісееў Аляксандр, Калінкавічы — затрыманы.
4. Лукомскі Дзмітрый, Гомель (33 Чыгуначны раён) — хаваецца.
5. Каневская Таццяна, Гомель, давераная асоба С. Ціханоўскай, удзельнічае ў назіранні — затрыманая (двойчы быў дома вобшук, АМАП, КДБ).
6. Васіль Палякоў затрыманы

 

Магілёўская вобласць

1. Затрыманы на 2 гадзіны ў РАУС Уладзімір Прыбыткоўскі
2. Хамратаў — 10 сутак
3. Бобруйск — Грынявіцкі (6 сутак),
4. Бабруйск Міхалап (7 сутак).
5. Галіна Смірнова затрыманая.
6. Зміцер Салаўёў затрыманы


Мінская вобласць

1. Сюдак.
2 Кудзік (Вілейка 3) – хаваюцца.
3. Кісялеў (Маладзечна,11) затрыманы.


Мінск

1. Ягор Віняцкі суткі
2. Назіральнік (не хоча агалоскі) – затрыманне, адпусцілі
3. Уладзімір Фядосенка, затрыманне. 
4. Іван Амбражэвіч, ІЧУ
5. Валер Рабцаў затрыманне, ІЧУ
6. Канавалава Вольга, затрымалі, адпусцілі
7. Тушынскі Дзяніс, уч 82 Фрунзенскі раён. Пайшоў падаваць скаргу ў будынак Фрунзенскага РАУС. Там быў затрыманы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: