Затрыманыя за акцыю ля помніка Шаўчэнку: Міліцыянты абражалі Украіну і яе сцяг

Актывістка БХД Валерыя Чарнаморцава, якую ўчора затрымалі за акцыю памяці тых, хто загінуў на Майдане, распавяла, што міліцыянты жорстка абыходзіліся з удзельнікамі акцыі і абражалі ўкраінскія нацыянальныя сімвалы.



«Падчас затрымання міліцыянты вельмі абражалі Алеся Макаева. У яго хворая спіна, і яму не давалі сесці і вельмі рэзка піхалі ў спіну ў аўтобусе. Ён проста пакутаваў ад фізічнага болю. Грубае абыходжанне было і з Вольгай Нікалайчык.
 
 
Мы не праводзілі акцыі. Мы проста маліліся ў знак салідарнасці і запальвалі свечкі. Не затрымлівалі ж людзей каля амбасады Францыі, калі тыя прынеслі кветкі і свечкі ў памяць загінулых журналістаў Charlie Hebdo. Па сутнасці, мы рабілі тое самае. Але нас затрымалі, зневажалі і некаторых, відаць, пасадзяць на суткі.
 
 
Ад імя затрыманых Алесь Макаеў прасіў перадаць, што падчас затрымання міліцыянты вельмі абражалі Украіну, яе сцяг. Алесь Макаеў прасіў перадаць амбасадару Украіны, каб той адрэагаваў на такія паводзіны беларускіх ахоўнікаў правапарадку».
 
 

У аўтобусе, у якім везлі затрыманых, «Магутны Божа» глушылі «Сектарам Газа»

 
 
Актывіст руху салідарнасці «Разам» Зміцер Захарэвіч распавёў Радыё Свабода, што АМАПаўцы здзекаваліся з жанчын і абражалі Украіну:
 
 
«Падчас малітвы за намі назіралі супрацоўнікі ў цывільным — іх у парку было больш за 20 чалавек. Затрымлівалі нас пасля акцыі ўшанавання памяці, на выхадзе з парку. Супрацоўнікі ў цывільным хапалі ўдзельнікаў жалобнай акцыі з двух бакоў пад рукі і цягнулі ў аўтобус. У аўтобусе нас вельмі шчыльна паставілі, бо сядзенні былі занятыя АМАПаўцамі ў форме. Нас запхнулі ў аўтобус. Жанчыны пачалі спяваць «Магутны Божа», у адказ на гэта АМАПаўцы на ўсю моц уключылі «Ramstein», а пасля песню пра бамжа ў выкананні расійскага гурту «Сектар Газа». Здзекліва казалі нам, затрыманым, што гэта песня пра нас. Падчас усёй дарогі міліцыянты абразліва выказваліся пра Украіну і саміх украінцаў.
 
 
Калі нас прывезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, нас паставілі ў калідоры тварам да сценкі. Так мы прастаялі амаль тры гадзіны. Мне пашанцавала, мяне адпусцілі. Але маіх паплечнікаў — Алеся Макаева, Максіма Вінярскага, Вольгу Нікалайчык, Міколу Коласа — будуць судзіць».
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Зьміцер Захарэвіч
  • 2015-01-24 12:55:13
Зьміцер Захарэвіч не зьяўляецца актывістам руху салідарнасці «Разам»!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: