Затрыманым у Мінску на праглядзе спектакля гледачоў раздаюць «суткі»

Затрыманых у Мінску на праглядзе спектакля «Белы трусік, Чырвоны трусік» гледачоў караюць адміністрацыйным арыштам. Іх справы разглядаюцца ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы, паведамляе «Вясна».

Прагляд толькі пачаўся 16 чэрвеня ў Чырвоным дворыку на Рэвалюцыйнай вуліцы, як з'явілася міліцыя. Агулам затрымалі амаль дзясятак чалавек. Чатырох маці непаўналетніх дзяцей уначы адпусцілі, а астатніх затрымалі да суда і змясцілі на Акрэсціна. На ўсіх склалі пратаколы за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Суддзя Аляксандр Петраш арыштаваў на 15 сутак 34-гадовага Мікіту Раманкіна і 25-гадовую Алію Саед. Суддзя Дзмітрый Карсюк на 15 сутак адправіў за краты 48-гадовую Святлану Мяшчанінаву. Яна сваёй віны не прызнала, расказала, як было насамрэч і прапанавала праглядзець відэа, якое здымалі сілавікі.

Сведка-міліцыянер на судзе заявіў, што «ім паступіла інфармацыя аб магчымам несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на вуліцы Рэвалюцыйная 7а, таму прысутных затрымалі для «ўстанаўлення асобы». А на тэрыторыі РУУСа жанчына нібыта «адмовілася прайсці, упіралася і чаплялася за яго руку». Па словах міліцыянера, відэакамер у іх не было.

Паводле «Еўрарадыё». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: