Затрымліваюць і адпраўляюць за краты ўдзельнікаў велапрабегаў салідарнасці

Беларускія правабаронцы сведчаць, што пераслед іншадумцаў працягваецца па ўсёй краіне. Людзей затрымліваюць і адпраўляюць у суды, піша «Еўрарадыё».

Спачатку хапалі апазіцыйных актывістаў, пасля — удзельнікаў ланцугоў салідарнасці. Цяпер жа сілавікі зацікавіліся ўдзельнікамі велапрабегаў салідарнасці. 10 ліпеня суд Цэнтральнага раёна сталіцы асудзіў на 7 сутак Андрэя Бароўскага і Аляксандра Масейчука, якія ўдзельнічалі ў такіх велапрабегах.

Пазней стала вядома, што затрыманы яшчэ адзін удзельнік велапрабегаў — Яўген Міхасюк. Ён толькі паспеў паведаміць, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС. Затрыманне ўдзельніка велапрабега адбылося і ў Бабруйску.




euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: