Заўтра адбудуцца суды супраць «Новага Часу» і яго журналістаў

Прыходзьце нас падтрымаць!
У чацвер, 27 снежня, «Новы Час» чакаюць ажно два судовыя працэсы.

У 10.00 у судзе Фрунзенскага раёна Мінска будуць разглядаць справу журналіста «Новага Часу» і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка, якога абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі». Пратакол за карцінку ў Фэйсбуку на яго быў складзены яшчэ ў лістападзе. Пасля справа паступіла ў суд, але была вернутая на даследванне ў Фрунзенскі РУУС.

Таксама заўтра ў 14:30 у судзе Савецкага раёна Мінска пройдзе другое пасяджэнне па разглядзе справы па іску Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына за артыкулы пра забудову ў Курапатах. Гэта ўжо другі іск, які падалі на газету за публікацыі пра рэстарацыйна-забаўляльны комплекс «Поедем, поедим». Першы суд па іску бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча газета выйграла.

Чытайце таксама: «Прыплылі»: як у судзе змагаліся з «папяровай флатыліяй» (фота)



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!