Заўтра чакаецца 34-градусная спёка і навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 3 ліпеня ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, уначы ў асобных раёнах, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Таксама раніцай і ўдзень месцамі пройдзе град і моцныя залевы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду. Удзень пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, месцамі — да 24 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 16 да 22 градусаў цяпла, удзень будзе 20-27 градусаў, па ўсходняй частцы краіны — плюс 28-34.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: