Заўтра на волю выходзіць Кацярына Барысевіч

Заўтра, 19 траўня, выходзіць на волю журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч. Сёння ў яе быў адвакат Андрэй Мачалаў.


Паводле яго слоў, Кацярыну прывезлі ў гомельскую калонію тры дні таму. Умовы там лепш, чым у СІЗА. Кацярыну ўтрымліваюць у каранціннай зоне, у сектары на 32 чалавекі. Паводле слоў абаронцы, яна ўжо здала турэмную робу, на сустрэчы была ў сваім адзенні, піша TUT.BY.

Адвакат перадаў ёй апошнія навіны пра ператрусы і затрыманні калег.

«Кацярына са здзіўленнем успрыняла інфармацыю, але вырашыла даведацца дэталі ўжо заўтра, калі яе вызваляць», — распавёў Андрэй Мачалаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: