Заўзятары «Баранавічаў» вырашылі байкатаваць матчы каманды праз палітычную сітуацыю ў краіне

Фан-сектар «Баранавічаў» будзе байкатаваць матчы каманды з-за палітычнай сітуацыі ў краіне, піша «Трыбуна».

Фота з ВК Ultras Baranavičy.

Фота з ВК Ultras Baranavičy.


«17 красавіка пачнецца чарговы сезон у першай лізе. Як ні сумна гэта казаць, але мы таксама прыпыняем падтрымку клуба як на хатніх, так і выязных матчах! Усе, хто будзе заўважаны на фан-сектары, не мае дачынення да фанатаў клуба! Гульцам хочацца пажадаць поспехаў, мы заўсёды дзесьці побач», — паведамляе паблік «Ultras Baranavičy».

Раней аб байкатаванні матчаў каманды паведамілі фанаты футбольных клубаў: вышэйшай лігі — БАТЭ, «Слуцка», брэсцкага «Дынама», мінскага «Дынама», «Нёмана», «Гомеля», «Шахцёра», «Віцебска», «Тарпеда-БелАЗа», «Мінска», «Смаргоні», «Іслачы»; першай лігі — «Маладзечна», «Нафтана», «Дняпра», «Граніта», «Слоніма 2017»; мінскага «Тарпеда», хакейнага мінскага «Дынама», валейбольнага «Заходняга Буга» і іншых каманд.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: