Заўзятары яшчэ двух футбольных клубаў заявілі пра байкот матчаў

Такім чынам фанаты выражаюць сваю нязгоду з рэпрэсіямі ў краіне.
Следам за фанамі «Дынама» (Брэст) і «Нёмана» (Гродна) пра байкот футбольных матчаў абвесцілі і заўзятары БАТЭ (Барысаў) і ФК «Маладзечна»

«Наша сумленне не дазваляе заставацца ў баку ад таго, што адбываецца ў краіне. У салідарнасць з тымі, хто стаў ахвяраю гэтай машыны рэпрэсій, з брацкімі клубамі і з кожным беларусам, які мае гонар і паважае сябе, мы адмаўляемся ад «скокаў пад дудачку» дзейнага рэжыму», — заявілі фанаты БАТЭ. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: