Збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл завяршыўся выклікам у суд

У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаннем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.


Актывістку затрымалі ў Мінску 4 верасня на перакрыжаванні вуліцы Нямігі і праспекта Пераможацаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі пратаколы выняцця падпісных лістоў і пратакол апытання.

"Крыўдна, што забралі ўсе подпісы (не дай Бог будуць тэлефанаваць людзям, надакучаць і нерваваць) і ўсе нашы памяткі па электронным галасаванні. А гэты памяткі, між іншым, нашы валанцёры друкуюць на ўласныя сродкі на паперы, набытай зноў-такі самімі валанцёрамі", — напісала актывістка ў фэйсбуку.

А некалькі дзён таму Вользе Маёравай даслалі sms-паведамленне пра хуткі суд: “Суд Цэнтральнага раёна Мінска выклікае Вас у якасці асобы, у дачыненні якога вядзецца адміністрацыйны працэс, на 10 гадзін 28 верасня".

Пратакол правапарушэння складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Грамадзянская кампанія, актывісткай якой з'яўляецца Вольга Маёрава, ініцыявала стварэнне петыцыі “Беларусь — не жывадзёрня! Еўрапейскія канвенцыі і закон «Аб абароне жывёл» — для Беларусі”, якую падпісалі больш за 1700 чалавек.

spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць